Паслугі
Тарыфы

Онлайн пераводы з карты на карту на сайце РУП «Белпошта»

РУП «Белпошта» і ТАА «Интервэйл-Бел» запусцілі сэрвіс па онлайн пераводу грашовых сродкаў паміж банкаўскімі аплатнымі карткамі міжнародных плацежных сістэм Maestro і MasterCard, выпушчанымі банкамі Рэспублікі Беларусь. Разліковым банкам сэрвісу выступае ААТ «БПС-Сбербанк».

Вы можаце перавесці грошы родным і блізкім або папоўніць картачны рахунак у раздзеле «Інфармацыйныя тэхналогіі» — «Перавод грошай з карты на карту».

Камісія за перавод грашовых сродкаў складае 2% ад сумы пераводу (мінімум 2,5 руб. (25 000 рублёў)) і спаганяецца з адпраўшчыка пераводу (спісваецца з рахунку адпраўшчыка грашовых сродкаў).

Сродкі залічваюцца на карту атрымальніка аўтаматычна.

Паслуга даступная на сайце РУП «Белпошта» і не патрабуе рэгістрацыі.