4 студзеня 2017 года прайшлі ўнутрывытворчыя спаборніцтвы па більярдзе сярод работнікаў апарата кіравання РУП «Белпошта», вытворчасці «Мінская пошта» і аўтатранспартнай вытворчасці. У першынстве прынялі ўдзел 18 супрацоўнікаў прадпрыемства.
Пераможцамі сталі:
1 месца — Жывалок Руслан Мікалаевіч — рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў 5 разраду ўчастка па рамонце і ўтрыманню будынкаў і збудаванняў вытворчасці «Мінская пошта»;
2 месца — Колас Віталь Віктаравіч — інжынер участка гібрыднай пошты і распаўсюджвання рэкламы вытворчасці «Мінская пошта»;
3 месца — Загавалка Генадзь Мар’янавіч — вадзіцель аўтатранспартнай вытворчасці РУП «Белпошта».
Пераможцам спаборніцтваў уручаны граматы і выплачана грашовая прэмія.
Більярд — цікавая інтэлектуальная гульня, у якой шмат агульнага з гульнёй у шахматы. Більярд развівае ўменне засяроджвацца, канцэнтравацца і правільна ацэньваць сітуацыю, трэніруе вытрымку. Уменне тактычна і стратэгічна мысліць — неабходная ўмова для паспяховай гульні. Бясконцая колькасць камбінацый і верагодных удараў кожны раз робіць яе непаўторнай і цікавай для людзей якія думаюць.
Віншуем удзельнікаў спаборніцтваў з перамогай, жадаем поспехаў і заваёвы новых вяршынь!