Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» прадастаўляе банкаўскія паслугі ў аддзяленнях паштовай сувязі

У аб’ектах паштовай сувязі, размешчаных у населеных пунктах, дзе адсутнічае ўстанова ААТ «АСБ Беларусбанк», у аддзяленнях паштовай сувязі г. Гомеля (у межах эксперыменту да 30.09.2019) і ў аддзяленні паштовай сувязі Мінск-44 можна аформіць наступныя банкаўскія паслугі:

· заключэнне дагавораў тэрміновых банкаўскіх укладаў у беларускіх рублях і здзяйсненне аперацый па ўкладах;

· афармленне і выдача банкаўскіх плацёжных картак;

· афармленне пакета дакументаў і заключэнне крэдытнага дагавора на крэдытную картку банка;

· здзяйсненне аперацый з банкаўскімі аплатнымі карткамі ААТ «АСБ Беларусбанк» (папаўненне, зняцце наяўных, прагляд балансу рахунку).

На сённяшні дзень ужо больш за 900 аб’ектаў паштовай сувязі па ўсёй рэспубліцы прадастаўляюць названыя банкаўскія паслугі.