Вы актыўныя, шануеце здаровы лад жыцця, любіце адпачываць у асяроддзі выдатных пейзажаў і добрай кампаніі, паважаеце спорт і любіце перамагаць у спаборніцтвах? Тады Вам абавязкова трэба наведаць базу адпачынку «Дружба», якая размешчана паблізу вадасховішча Вяча ў 20-ці км ад сталіцы.
База адпачынку прапануе як аздараўленчыя туры ад 6 дзён, так і туры выхаднога дня.
Спяшаецеся, ужо ў бліжэйшыя выхадныя з 3 па 5 лютага РУП «Белпошта» запрашае ўсіх актыўных, спартыўных і вясёлых супрацоўнікаў на заезд выхаднога дня «Дружная лыжня»!
Усіх, хто не толькі добра працуе, але і ўмее адпачываць — прыгожа, весела і святочна РУП «Белпошта» запрашае на базу адпачынку «Дружба» з 24 па 26 лютага на масленічныя гулянні з конкурсамі, скамарохамі, ласнымі пачастункамі і кульмінацыйным рытуальным спальваннем пудзіла зімы. Сем'і змогуць праявіць сябе ў спартыўным конкурсе «Тата, мама, Я — спартыўная сям'я»!
Інфраструктура
На тэрыторыі базы адпачынку маецца развітая інфраструктура для паўнавартаснага адпачынку і вольнага часу. Аматары актыўнага адпачынку атрымаюць задавальненне ад пешых i лыжных прагулак зімой па заснежаным сасновым лесе.
Знатакі традыцыйнага адпачынку змогуць пазаймацца ў трэнажорнай зале або расслабіцца ў масажным крэсле, пагуляць у більярд і настольны тэніс, наведаць сауну або прыгатаваць барбекю на мангале.
Для гасцей ёсць сауна, буфет, басейн, більярдны і тэнісны стол, трэнажорная зала, спартыўныя пляцоўкі, альтанкі з мангаламі, кіназала.
Акрамя гэтага на «Дружбе» працуе выдатны аніматарска склад, які праводзіць спартыўныя і забаўляльныя, дыскатэкі, караоке, кввэты і многае іншае.
Месцазнаходжанне
База адпачынку «Дружба» знаходзіцца паблізу г.п. Астрашыцкі гарадок.
Больш падрабязную інфармацыю аб браніраванні пуцёвак, кошту паслуг, умовах адпачынку можна атрымаць па тэлефонах:
+ 375 17 511 54 20, 511 54 21, + 375 33 660 52 22 (база адпачынку)
альбо па e-mail: Drugba.dir@belpost.by, Drugba.buh@belpost.by.
Наш паштовы адрас: б / п «Дружба», 223054 г.п. Астрашыцкі гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць.