Паслугі
Тарыфы

Дарагія сябры! Сустракайце Новы 2018 год разам з shop.belpost.by!

Упрыгожыць свой дом, пацешыць родных і блізкіх навагодняй сервіроўкай і дэкорам, выбраць падарункі, карнавальныя касцюмы і проста здзейсніць выгадныя пакупкі стала прасцей! На працягу ўсяго пераднавагодняга перыяду да 31 снежня shop.belpost.by прапануе больш чым 200 тавараў па самым прывабным цэнам!

Для Вашай зручнасці выпушчаны друкаваны каталог з лепшымі цэнавымі прапановамі тавараў да Новага года (елкі і елачныя ўпрыгажэнні, цацкі і сувеніры, падарункавыя наборы і ўпрыгожванне інтэр’еру, святочны тэкстыль і посуд для свята). Таксама вас парадуе новы асартымент адзення для дзяцей і якаснага і сучаснага адзення для дарослых, камплектаў пасцельнай бялізны і ручнікоў, штор і прадметаў дэкору, бытавой тэхнікі і многае іншае. Не ведаеце што падарыць? Усе прапанаваныя тавары стануць выдатным падарункам да Новага года. Выбірайце і заказывайце падарункі з shop.belpost.by! Прыемна атрымліваць, зручна дарыць!

Акрамя гэтага зрабіўшы заказ на суму больш за 50 рублёў (а па горадзе Мінску заказ на суму больш за 30 рублёў), Вы можаце выбраць сэрвіс бясплатнай дастаўкі і ўручэння Вашага падарунка адрасату. Для таго каб Ваш сябар, калега ці каханы чалавек атрымаў гэты прыемны сюрпрыз, неабходна ўсяго толькі ў пункце «Спосаб атрымання» абраць спосаб дастаўкі «на дом/у офісе», а ў пункце «Адрас дастаўкі» пазначыць фамілію, імя, імя па-бацьку і адрас атрымальніка паштовага адпраўлення (падарунка)!

Аплаціць заказ Вы можаце аплатнай картай, у тым ліку картай растэрміноўкі «Халва».

Пакупкі з РУП «Белпошта»: заказаць — лёгка, атрымаць — проста!