Паслугі
Тарыфы

З Новым годам! З Нараджэннем Хрыстовым!

 
3 лістапада 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Новым годам!», «З Нараджэннем Хрыстовым!».
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
 Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
 У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Мастак праекта Т.Дольская. Дызайн А.Мядзведзь.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.