Паслугі
Тарыфы

«Аплачаная дастаўка ў вячэрні час»

РУП «Белпошта» ў межах аказання паслуг лінейкі «Камфорт» прапаноўвае кліентам скарыстацца сэрвісам «Аплачаная дастаўка ў вячэрні час» — адпраўляйце рэгіструемае паштовае адпраўленне (пісьмо, пасылку), і адрасат атрымае яго з 19.00 да 21.00!

Інфармацыя пра дату ўручэння паштовага адпраўлення паступіць адпраўшчыку на нумар мабільнага тэлефона SМS-паведамленнем.

Маючы шырокую сетку аддзяленняў паштовай сувязі па ўсёй тэрыторыі краіны, шматгадовы вопыт дастаўкі паштовых адпраўленняў па прынцыпе «ад дзвярэй да дзвярэй», уласны аўтатранспарт, РУП «Белпошта» прафесійна дастаўляе кліентам заказаны тавар нават у самыя аддаленыя населеныя пункты краіны.

РУП «Белпошта» даставіць Ваша адпраўленне з КАМФОРТАМ!