Паслугі
Тарыфы

Жывапіс. Ф.Э.Рушчыц

14 кастрычніка 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Ф. Э. Рушчыц» з серыі «Жывапіс».

Працяг серыі. Пачатак — канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124.

Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц (10.12.1870, маёнтак Багданава, Валожынскі р-н, Мінская вобл. — 30.10.1936) — мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы, Літвы. Валодаў выключным дарам каларыста, сучасныя мастацтвазнаўцы называюць мастака «майстрам чатырох стыхій».
Акрамя поспехаў у станковым жывапісе, Рушчыц вядомы як выдатны афарміцель спектакляў, кніжны графік, ілюстратар часопісаў; рабіў эскізы медалёў, штандараў, тэатральных афіш, касцюмаў; з'яўляўся старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасці, шмат ездзіў па Беларусі, рабіў замалёўкі даўнейшых замкаў і іх руін.
Праект падрыхтаваны па матэрыялах з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (Ф. Э. Рушчыц. Каля касцёла. Палатно, алей. 1899) і карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (Ф. Э. Рушчыц. Пейзаж. Вілія. Кардон, алей).
 
Дызайн канверта і спецштэмпеля А.Мядзведзь.
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 10 снежня ў аддзяленні паштовай сувязі Багданава Мінскай вобл.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.