Паслугі
Тарыфы

Сусветная філатэлістычная выстаўка ў Нью-Ёрку

 
З 29 мая па 4 чэрвеня 2016 г. у Джавіц Цэнтры ў Нью-Ёрку (ЗША) падчас правядзення Сусветнай філатэлістычнай выстаўкі выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» прыняў удзел у 13-м міжнародным конкурсным класе на лепшую экспазіцыю паштовых марак.
 
Экспазіцыя беларускай пошты «Планета Беларусь» набрала 81 бал з 100 магчымых у групе В (краіны, якія выпускаюць ад 30 да 69 паштовых марак у год). Дарэчы, Аргенціна, якая перамагла ў дадзеным классе, набрала 89 балаў.