Паслугі
Тарыфы

Амфібіі

16 кастрычніка 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Квакша звычайная», «Жаба травяная», «Жаба сажалкавая», «Жарлянка чырвонабрухая» з серыі «Амфібіі».

Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Амфібіі (або земнаводныя) — гэта жывёлы, прыстасаваныя да жыцця і ў водным асяроддзі, і на сушы.
 
Квакша звычайная пашырана ў паўднёвай і паўднёва-заходняй частцы тэрыторыі Беларусі. Найбольш тыповымі месцамі рассялення з'яўляюцца шыракалістыя і мяшаныя лясы, хмызнякі, сенажаці. Сустракаецца і ў населеных пунктах.
 
Жаба травяная ў Беларусі сустракаецца паўсюдна. Аддае перавагу вільготным лясам, радзей сустракаецца ў адкрытых біятопах.
 
Жаба сажалкавая ў Беларусі пашырана мазаічна на ўсёй тэрыторыі, насяляе самыя розныя вадаёмы, за выключэннем хуткабежных рэк. Часта сустракаецца ў вільготных прыпойменных лясах на поўдні рэспублікі і на вільготных сенажацях па-за вадаёмамі.
 
Жарлянка чырвонабрухая сустракаецца на большай частцы тэрыторыі Беларусі, акрамя поўначы. Насяляе неглыбокія вадаёмы (да 0,5-0,7 м), якія добра праграваюцца.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Мастак А.Міцянін.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.