Паважаныя кліенты!
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 04.11.2015 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь» 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь.
01.07.2016:
· паслугі кліентам у аперацыйных вокнах аддзяленняў паштовай сувязі прадастаўляцца не будуць;
· дастаўка друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, простых і рэгістраваных паштовых адпраўленняў без накладнога плацяжу будзе ажыццяўляцца устаноўленым парадкам;
· у пунктах па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў будзе ажыццяўляцца выдача толькі паштовых адпраўленняў без накладзенага плацяжу і налічаных мытных пошлін.
З 02.07.2016 праца аддзяленняў паштовай сувязі будзе арганізавана ў адпаведнасці з усталяваным рэжымам працы.
У перыяд з 30.06.2016 па 04.07.2016 магчымы збой у працы банкаўскіх плацежных карт. Рэкамендуем для разліку мець наяўныя грошы.
Прыносім Вам свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці і дзякуем за разуменне.