Паслугі
Тарыфы

Адпраўляйце пасылкі з часцінкай роднай краіны!

Адпраўляйце пасылкі з часцінкай роднай краіны!

РУП «Белпошта» прапануе сваім кліентам адпраўляць модныя пасылкі для родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, бізнес-партнёраў і калег у стыльных упакоўках з эка-матэрыялу з нацыянальным каларытам.

Набыць пасылачную тару з нацыянальным арнаментам можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі, а таксама ў паштовай інтэрнэт-краме беларускіх тавараў shop.belpost.by.

На новыя каробкі з беларускім характарам нанесены адны з самых распаўсюджаных элементаў беларускага арнаменту — «зорка» або «сонца» і «вясновая зямля», якія сімвалізуюць світанак і маладосць. Таксама ў элементах дэкору пасылачных упаковак прысутнічае сегмент арнаменту нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У яго аснове ляжыць узор «узыходзячае сонца», які сімвалізуе дабрабыт і багацце, а цэнтральны ромб, намаляваны на арнаменце, азначае пажаданне спрыяльнага развіцця падзей, яго называюць «ключом да шчасця». Таксама на ўпакоўцы нанесены лагатып РУП «Белпошта», яе дызайн створаны спецыялістамі прадпрыемства, якія паклапаціліся пра тое, каб вашы адпраўленні радавалі і дарылі часцінку роднай краіны кожнаму атрымальніку. Бо так прыемна атрымаць нешта роднае, знаёмае з дзяцінства, якое сагрэе цяплом і навее прыемныя ўспаміны аб роднай зямлі.

Эка-каробкі прадстаўлены ў 5-ці самых запатрабаваных кліентамі РУП «Белпошта» памерах: ад маленькага (165х115х50) да вялікага (600х320х230). Каробкі выкананы з трывалага кардона, які дазволіць максімальна выключыць пашкоджанне ўкладання пры транспартоўцы. Кожны кліент зможа падабраць неабходны памер упакоўкі, які парадуе нацыянальным каларытам не толькі жыхароў нашай краіны, але і сяброў і знаёмых далёка за яе межамі.

Дарыце сваім блізкім радасныя хвіліны шчасця, адпраўляйце пасылкі з часцінкай роднай краіны!