Паслугі
Тарыфы

20 гадоў беларускай пошце

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 20 верасня 2015 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 20-годдзю беларускай пошты.

20 верасня 1995 г. у адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.1995 г. № 118 было створана рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне «Белпошта», якое з 1 жніўня 2004 г. пераўтворана ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».

Месца гашэння — Мінск-паштамт.

Колер масцікі — сіні.

Да гэтай падзеі РУП “Белпошта” падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай “А”.

Дызайн спецштэмпеля і канверта А.Мядзведзь.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.