Мастакі Парыжскай школы з Беларусі
29 верасня 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Восіп Цадкін. Возера. 1925», «Хаім Суцін. Ева. 1928», «Марк Шагал. Закаханыя. 1981», «Восіп Любіч. Пейзаж з чырвоным дахам» з серыі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі».
Дызайн праекта А.Мядзведзь.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Маркі «Восіп Цадкін. Возера. 1925», «Марк Шагал. Закаханыя. 1981», «Восіп Любіч. Пейзаж з чырвоным дахам» выпушчаны пад эгідай грамадства калектыўнага кіравання аўтарскімі правамі ADAGP (Парыж, Францыя).
Праект падрыхтаваны па матэрыялах з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк», а таксама пры садзейнічанні прыватнай тэатральна-відовішчнай установы культуры «Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».
Малы ліст друкаваўся з лагатыпам ААТ «Белгазпрамбанк». На палях малога ліста выкарыстаны фрагмент карціны Міхала Кікоіна «Ваза з кветкамі» (са згоды грамадства калектыўнага кіравання аўтарскімі правамі ADAGP).
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.