Увага! Вынікі конкурсу!
Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» праводзіў конкурс-апытанне на лепшую паштовую марку 2015 года.
З 15 лютага па 15 сакавіка 2016 года ўсе жадаючыя запрашаліся прыняць удзел у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2015 года».
На конкурс дасланы 1 370 анкет. Па выніках падліку вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь:
1 месца. Паштовы блок «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» — 197 галасоў. Дызайн Таццяны Кузняцовай.
2 месца. Паштовы блок «Архіпастырскае служэнне на Беларускай зямлі Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта» — 190 галасоў. Мастак Аляксандр Блінцоў. Дызайн Алены Мядзведзь.
3 месца. Паштовы блок «Старыя цацкі» — 146 галасоў. Мастак Яўгенія Бядонік.
Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» ўдзячны ўдзельнікам апытання за праяўленую цікавасць да паштовых марак Рэспублікі Беларусь. Выказаныя прапановы, па магчымасці, будуць улічаны ў далейшай рабоце ВЦ «Марка».
РУП «Белпошта» падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі, якімі па выніках розыгрышу будуць узнагароджаны ўдзельнікі апытання, якія назвалі лепшы выпуск.