Паслугі
Тарыфы

Беларуская антарктычная станцыя

 
 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 26 снежня 2015 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага дастаўцы да гары Вячэрняя на Зямлі Эндэрбі ва Усходняй Антарктыдзе першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі.
 
Месца гашэння — Мінск-паштамт.
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля Таццяны Кузняцовай.
 
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
 
Канверт падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» НАН Беларусі.
Дызайн канверта Т.Кузняцовай.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.