Паслугі
Тарыфы

Прыродныя матывы ў жывапісе Беларусі і Кітая

 
15 снежня 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «В. К.  Жолтак. Лета. 1977. Фрагмент карціны», «Г. Х.  Вашчанка. Спалох. Палеская песня. 1968-1996. Фрагмент карціны», «Г. Р.  Лойка. Зубры. 1968. Фрагмент карціны», «Луі Да Уэй. Бык. 2015», «Гуо Йі Конг. Півоні. 1984», «Жан Джэнг Ксі. Кітайскі журавель. 2008» з серыі «Прыродныя матывы ў жывапісе Беларусі і Кітая».
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц.  Непагодзіна».
 
Дызайн А.Мядзведзь.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.