Паслугі
Тарыфы

125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ільіча Аладава

8 снежня 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштоўку «125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ільіча Аладава».
 
Мікалай Ільіч Аладаў (21.12.1890, Санкт-Пецярбург, Расія — 04.12.1972) — кампазітар, педагог, народны артыст Беларусі (1955), адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, стваральнік першых беларускіх сімфоній, опер, камерных ансамбляў, рамансаў, а таксама аўтар навуковых прац.
 
Адзін са стваральнікаў Беларускага музычнага тэхнікума (1924), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1932), Саюза кампазітараў БССР (1932).
 
Аўтар першай нацыянальнай камедыйнай оперы «Тарас на Парнасе».
 
Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 21 снежня на паштамце Мінска.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.