125 гадоў з дня нараджэння Аскара Пятровіча Марыкса
8 снежня 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштоўку «125 гадоў з дня нараджэння Аскара Пятровіча Марыкса».
Аскар Пятровіч Марыкс (20.12.1890, г. Львоў, Украіна — 24.06.1976) — беларускі мастак тэатра, графік, педагог; адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага дэкарацыйнага мастацтва. Народны мастак Беларусі (1961).
У Мінску з 1920 г. Быў галоўным мастаком БДТ-1 (Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра, цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы), Беларускага тэатра імя Я.Коласа. Працаваў у тэатрах Смаленска, Горкага, Ташкента.
Праект падрыхтаваны па матэрыялах з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 20 снежня на паштамце Мінска.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.