Творчасць Уладзіміра Караткевіча
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 26 лістапада 2015 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Месца гашэння — аддзяленне паштовай сувязі № 11 Оршы Віцебскай вобл.
Колер масцікі — чорны.
Да гэтай падзеі РУП “Белпошта” падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай “А”.
Дызайн спецштэмпеля і канверта Вольгі Бабундзінай.
У аснове спецштэмпеля экслібрыс У.Караткевіча; на канверце — партрэт У.Караткевіча, ілюстрацыя да рамана «Каласы пад сярпом тваім».
Аўтар экслібрыса і ілюстрацыі Арлен Кашкурэвіч, фота Сяргея Панізніка.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з установай культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.