14 верасня 2015 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы» з серыі «Тэатры Беларусі».
Дызайн паштовага праекта А.Мядзведзь.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы заснаваны ў верасні 1920 г. на базе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі намаганнямі першага мастацкага кіраўніка Фларыяна Ждановіча. Адкрыты як Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ). У 1926 г. БДТ атрымаў назву БДТ-1 (беларускія дзяржаўныя тэатры таксама былі адкрыты ў Віцебску — БДТ-2 і Гомелі — БДТ-3).
У 1944 г. рэжысёр Леў Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку», у гэтым жа годзе тэатру надаецца імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы. У 1955 г. — статус акадэмічнага, у 1993 г. — нацыянальнага.
Вясной 2013 г. дзверы тэатра адчыніліся пасля маштабнай рэканструкцыі. Цяперашні рэпертуар дастаткова шырокі, спектаклі ідуць на беларускай мове.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы.
Марка друкавалася з лагатыпам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.