Версия для слабовидящих

Тэрміны перасылкі паштовых адпраўленняў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Паслугі
Тарыфы

Тэрміны перасылкі паштовых адпраўленняў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Гранічныя тэрміны перасылкі і дастаўкі ўнутрырэспубліканскіх адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (паштовых картак, пісьмаў, бандэроляў, секаграм, дробных пакетаў) і пасылак:

  • паміж абласнымі цэнтрамі Рэспублікі Беларусь — Д + 2 (без уліку выхадных і святочных дзён);
  • паміж астатнімі населенымі пунктамі Рэспублікі Беларусь — Д + 3 (без уліку выхадных і святочных дзён).

Тэрміны перасылкі паштовых адпраўленняў ўключаюць дзень адпраўкі (Д) плюс колькасць рабочых дзён, неабходных для перасылкі і дастаўкі адрасату паштовага адпраўлення або паведамлення аб паступленні паштовага адпраўлення з улікам гранічнага часу падачы паштовага адпраўлення і гранічнага часу прыбыцця транспартнага сродку ў месца прызначэння.

Названыя тэрміны перасылкі павінны вытрымлівацца для 95 працэнтаў перасылаемых паштовых адпраўленняў.