Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Афармленне падпіскі

Інфармацыя для падпісчыкаў:

Падпіска ў аддзяленнях паштовай сувязі прымаецца на тэрміны, названыя ў Каталогу друкаваных СМІ, у адпаведнасці з перыядычнасцю выхаду з друку і ўмовамі падпіскі.

Падпіска на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі (далей СМІ) прымаецца ў адраса населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь:

  • ад фізічных асоб за наяўны і безнаяўны разлік (індывідуальная падпіска);
  • ад юрыдычных асоб для калектыўнага і службовага карыстання па безнаяўным разліку (ведамасная падпіска).

Індывідуальная падпіска на друкаваныя СМІ ў аб’ектах паштовай сувязі афармляецца на кожнае найменне асобна.

Падпісчыку выдаецца квітанцыя, якая пацвярджае права на атрыманне канкрэтнага друкаванага СМІ на працягу пэўнага тэрміну.

У Каталогу друкаваных СМІ паказана падпісная цана на кожны падпісны перыяд, а таксама кошт са зніжкай ад тарыфу за дастаўку для падпісчыкаў, абаніруючых абанементныя скрыні ў аддзяленнях паштовай сувязі або якія атрымліваюць друкаваныя СМІ непасрэдна ў аддзяленнях паштовай сувязі (да запатрабавання).

Маральную і матэрыяльную адказнасць перад падпісчыкам за нявыхад асобных нумароў, парушэнне тэрмінаў выхаду, выпуск здвоеных нумароў, ліквідацыю выданняў нясуць рэдакцыі газет і часопісаў.

Пры змене ўмоў канвертацыі валют магчыма змяненне падпісной цаны на выданні краін бліжняга і далёкага замежжа. У гэтым выпадку падпісчыку неабходна зрабіць даплату або ануляваць выданне ва ўстаноўленым парадку. Пры значных інфляцыйных працэсах у Рэспубліцы Беларусь магчымы змены падпісных коштаў з наступных тэрмінаў.