Паслугі
Тарыфы

Тэрміны дастаўкі і захоўвання паштовых адпраўленняў, тэрміны падачы прэтэнзій

· На працягу якога тэрміну можна падаць прэтэнзію ў сувязі з недастаўкай (несвоечасовай дастаўкай) паштовага адпраўлення?

На працягу шасці месяцаў ад дня, наступнага за днём падачы паштовага адпраўлення.


· Тэрміны дастаўкі паскоранай пошты ўнутры Рэспублікі Беларусь?

Адпраўленні ўнутранай паскоранай пошты дастаўляюцца не пазней за рабочы дзень, наступны за днём прыёму. Пры гэтым адпраўшчык можа выбраць наступныя ўмовы дастаўкі: на працягу дня, да 10 гадзін, ва ўказаны час.

Дастаўка ў нядзелю абмежавана абласнымі цэнтрамі і буйнымі райцэнтрамі.


· Тэрмін дастаўкі адпраўленняў ЕМS з Мінска ў Маскву?

На працягу трох дзён.


· Колькі часу ў аддзяленні сувязі можа захоўвацца пасылка?

Тэрмін захоўвання пасылкі пры немагчымасці яе ўручэння карыстальніку налічваецца ад дня, наступнага за днём паступлення паштовага адпраўлення ў аддзяленне паштовай сувязі, і складае — 30 дзён.


· Які тэрмін захоўвання паштовых адпраўленняў пры немагчымасці іх уручэння?

Тэрмін захоўвання паштовых адпраўленняў пры немагчымасці іх уручэння карыстальніку, згодна з пунктамі 132-133 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі, налічваецца ад дня, наступнага за днём паступлення паштовага адпраўлення ў аб’ект паштовай сувязі, і складае для:

o унутраных адпраўленняў паскоранай пошты — 10 дзён;

o міжнародных адпраўленняў паскоранай пошты — 14 дзён;

o заказных пісем з адзнакай «Судовая павестка. З заказным паведамленнем» — 7 дзён;

o астатніх паштовых адпраўленняў — 30 дзён.

Па заяве адрасата або адпраўшчыка тэрмін захоўвання можа быць прадоўжаны на:

o паштовыя адпраўленні, акрамя адпраўленняў паскоранай пошты і заказных пісем з адзнакай «Судовая павестка. З заказным паведамленнем», — да 60 дзён;

o унутраныя адпраўленні паскоранай пошты — да 30 дзён;

o міжнародныя адпраўленні паскоранай пошты — да 30 дзён.