Паслугі
Тарыфы

Простыя адпраўленні, адпраўленні «1 клас» па РБ

· Што будзе з пісьмом, калі яно было апушчана ў паштовую скрынку без марак або на ім наклеена недастатковая колькасць марак?

Неаплачаныя або не поўнасцю аплачаныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі пасля выемкі з паштовых скрынак пры наяўнасці адраса адпраўшчыка вяртаюцца яму без гашэння марак з указаннем прычыны вяртання. Пры адсутнасці адраса адпраўшчыка такія паштовыя адпраўленні перадаюцца ў нераздадзеныя паштовыя адпраўленні.


· Апусціў пісьмы ў паштовую скрынку, а праз дзень даведаўся, што тарыфы павялічыліся. Ці дойдуць мае пісьмы?

Простыя пісьмы і паштовыя карткі, якія вымаюцца з паштовых скрынак на працягу 10 дзён пасля ўвядзення новых тарыфаў, калі яны аплачаны па дзеючых раней тарыфах, вяртанню не падлягаюць, г. зн. апрацоўваюцца і накіроўваюцца згодна з указаным адрасам атрымальніка.


· Ці трэба аплачваць перасылку простага пісьма па РБ, калі яно адрасавана салдату тэрміновай службы?

Перасылку карэспандэнцыі на адрас салдат тэрміновай ваеннай службы неабходна аплачваць.

Права на бясплатную перасылку пісем, якія адпраўляюцца воінскай часцю, маюць ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы. Бясплатнымі паштовымі пасылкамі адпраўляецца ўласнае адзенне грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу (ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 14 чэрвеня 2007 г. N 239-З «АБ ДЗЯРЖАЎНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ІЛЬГОТАХ, ПРАВАХ І ГАРАНТЫЯХ ДЛЯ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ ГРАМАДЗЯН»).


· Чым адпраўленне «1 клас» адрозніваецца ад простага пісьма?

Простыя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі прымаюцца без выдачы квітанцыі, на ўсім шляху руху ад адпраўшчыка да атрымальніка перасылаюцца без прыпіскі да суправаджальных дакументаў і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі праз абаненцкія паштовыя шафы і індывідуальныя паштовыя скрынкі.

Адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі «1 клас» — гэта прыярытэтныя адпраўленні простай пісьмовай карэспандэнцыі з сэрвісам «Сачэнне», якія апрацоўваюцца і перасылаюцца па Рэспубліцы Беларусь у прыярытэтным парадку.

Сэрвіс «Сачэнне» дае магчымасць адсачыць на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» тры падзеі: дату прыёму адпраўлення ў аб’екце паштовай сувязі месца прыёму, дату прыёму (паступлення) адпраўлення ў аб’ект паштовай сувязі месца дастаўкі і дату дастаўкі адпраўлення ў абаненцкую паштовую шафу або індывідуальную паштовую скрынку адрасата.


· Праз колькі дзён пісьмо «1 клас» будзе дастаўлена адрасату?

Апошнія тэрміны перасылкі адпраўленняў «1 клас» уключаюць дзень адпраўкі (Д) плюс колькасць рабочых дзён, неабходных для перасылкі і дастаўкі адрасату з улікам гранічнага часу і дня падачы адпраўлення. У выпадку падачы адпраўлення «1 клас» пасля выемкі (указана на кожнай паштовай скрынцы) або адпраўкі праз аддзяленне паштовай сувязі пасля адыходу аўтамабіля з поштай, а таксама напярэдадні (на працягу) выхадных (святочных) дзён, тэрміны перасылкі павялічваюцца на колькасць гэтых дзён. Апошнія тэрміны перасылкі і дастаўкі адпраўленняў «1 клас» складаюць Д+1 паміж г. Мінскам, абласнымі (раённымі) цэнтрамі краіны і Д+2 — паміж астатнімі населенымі пунктамі Рэспублікі Беларусь.


· Як знайсці простае пісьмо?

Простыя паштовыя адпраўленні прымаюцца без выдачы квітанцыі, на ўсім шляху руху ад адпраўшчыка да атрымальніка перасылаюцца без прыпіскі да суправаджальных дакументаў і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі праз абаненцкія паштовыя шафы і індывідуальныя паштовыя скрынкі. Дастаўка простых адпраўленняў ажыццяўляецца на адрас, указаны на паштовым адпраўленні.

У сувязі з гэтым праверыць (пацвердзіць) факт адпраўкі простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі адпраўшчыкам, атрымання або неатрымання простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі адрасатам, устанавіць месцазнаходжанне простых адпраўленняў немагчыма.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» і Правіламі аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання пошукі простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі не прадугледжаны.

Толькі рэгіструемыя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі (заказныя і з аб’яўленай цэннасцю) можна адсачыць на любым з этапаў іх перасылкі.


· Навошта прымаць простыя пісьмы, калі іх нельга адсачыць?

Паслугі па прыёме, апрацоўцы, захоўванні, перавозцы, дастаўцы (уручэнні) адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (простыя пісьмы, паштовыя карткі, бандэролі) адносяцца да ўніверсальных паслуг, прадастаўленне якіх дзяржава гарантуе ўсім карыстальнікам паслуг паштовай сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па даступных тарыфах.

Адпаведна выключыць дадзеную паслугу нельга.


· Як даведацца, калі было ўручана простае пісьмо?

Пры неабходнасці адсачыць дату дастаўкі простага адпраўлення пісьмовай карэспандэнцыі РУП «Белпошта» прапаноўвае паслугу «1 клас». Адпраўленне «1 клас» — гэта ўнутраныя адпраўленні простай пісьмовай карэспандэнцыі (прымаюцца без выдачы квітанцыі і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі) з сэрвісам «Сачэнне», якія апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку і перасылаюцца хутчэй за звычайную пошту.

Сэрвіс «Сачэнне» дае магчымасць адсачыць на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» тры падзеі: дату прыёму адпраўлення ў аб’екце паштовай сувязі месца прыёму, дату прыёму (паступлення) адпраўлення ў аб’ект паштовай сувязі месца дастаўкі і дату дастаўкі адпраўлення ў абаненцкую паштовую шафу або індывідуальную паштовую скрынку адрасата.