· Што такое аэраграма?
Аэраграма прызначана для перасылкі пісьмовага паведамлення за межы Рэспублікі Беларусь. Аэраграма — гэта авіяадпраўленне пісьмовай карэспандэнцыі, якое мае адзнаку «Aerogramme», на адным лісце паперы, складзеным адпаведным чынам і склееным з усіх бакоў. У аэраграмах не перасылаюцца ніякія прадметы, а тэкст паведамлення пішацца на ўнутраным баку самой аэраграмы. У складзеным выглядзе аэраграма ўяўляе сабой канверт фармату 110х220 мм.
· На якой мове павінен быць напісаны адрас атрымальніка на міжнародным паштовым адпраўленні?
На міжнародных паштовых адпраўленнях адрас атрымальніка павінен быць напісаны на мове краіны прызначэння або на адной з міжнародных моў — англійскай або французскай. Назва населенага пункта і краіны прызначэння пішацца вялікімі літарамі. Назва краіны прызначэння павінна абавязкова дубліравацца на беларускай або рускай мове.
· Што такое рэгіструемыя паштовыя адпраўленні?
Рэгіструемыя паштовыя адпраўленні — паштовыя адпраўленні, пры прыёме якіх адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, а таксама якія ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам пад распіску.
Усім рэгіструемым міжнародным паштовым адпраўленням (далей — МПА) у краіне адпраўкі прысвойваецца ўнікальны 13-значны нумар для адсочвання, адпаведны міжнароднаму тэхнічнаму стандарту S-10. Па трэк-нумары можна кантраляваць перамяшчэнне МПА ад адпраўшчыка да атрымальніка, выкарыстоўваючы сэрвісы для адсочвання нацыянальных паштовых аператараў гэтых краін. Нумар для адсочвання рэгіструемых МПА заўсёды пачынаецца з дзвюх літар лацінскага алфавіта, першая з якіх «R» (Recommandé) для заказных адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі або «V» для адпраўленняў з аб’яўленай цэннасцю, для пасылак — «С» (Сolis), для адпраўленняў EMS — «Е», затым 9 лічбаў і апошнія 2 лацінскія літары, якія адпавядаюць коду краіны падачы паштовага адпраўлення.
· Ці можна адправіць міжнароднае заказное пісьмо з уручэннем адрасату ва ўласныя рукі?
Міжнароднае заказное пісьмо з уручэннем адрасату ва ўласныя рукі можна адправіць, калі ў краіне прызначэння аказваецца дадзеная паслуга.
· Ці можна адправіць пасылку з накладным плацяжом у Расію? Якая максімальная сума накладнога плацяжу?
Так, можна. Прыём пасылак з накладным плацяжом ажыццяўляецца ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта». Пры адпраўцы пасылкі з накладным плацяжом неабходна запоўніць суправаджальны бланк формы CP 71, бланк паштовага пераводу накладнога плацяжу МР1біс з указаннем сумы накладнога плацяжу ў расійскіх рублях. Да перасылкі з накладным плацяжом прымаюцца пасылкі з аб’яўленай цэннасцю, пры гэтым сума накладнога плацяжу не павінна перавышаць суму аб’яўленай цэннасці. Максімальная сума аб’яўленай цэннасці пасылкі з накладным плацяжом не павінна перавышаць 90 000 расійскіх рублёў.
· Чакаю міжнароднае адпраўленне, як я магу яго атрымаць, калі на руках няма пашпарта?
Міжнародныя паштовыя адпраўленні выдаюцца па наступных дакументах:
· Што іменна трэба ўдакладняць па міжнародных паштовых адпраўленнях (якіх даных не хапае)?
Запіс «Для перадачы ў таможню неабходна ўдакладніць даныя» азначае, што паштовае адпраўленне паступіла ва ўстанову міжнароднага паштовага абмену «Мінск» з няпоўнымі адраснымі данымі, або без таможнай дэкларацыі, або з часткова запоўненай, што не дазваляе перадаць паштовае адпраўленне на таможны кантроль. Адпраўшчыку/атрымальніку неабходна запоўніць «Форму для запаўнення», у якой неабходна поўна і ясна ўказваць: прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка, адрас з указаннем паштовага індэкса, горада, раёна, вобласці, вуліцы, нумароў дома, корпуса і кватэры (калі маюцца). Таксама абавязковым з’яўляецца запаўненне таможнай дэкларацыі, у якой у поўным аб’ёме апісваецца найменне ўлажэння; агульны кошт тавараў з указаннем наймення валюты; вага тавараў або агульная вага адпраўлення, калі вядомая. Запаўненне таможнай дэкларацыі інфармацыяй агульнага характару (падарунак, адзенне, рэчы) недапушчальнае.
· За што я плачу 3 руб. 54 кап. пры атрыманні міжнароднага паштовага адпраўлення ў аддзяленні паштовай сувязі?
Пры атрыманні міжнароднага паштовага адпраўлення, па якім на сайце РУП «Белпошта» адпраўшчыкам/атрымальнікам была запоўнена «Форма для запаўнення», у аддзяленні паштовай сувязі з адрасата бярэцца плата за выпраўленне адраса, за прадастаўленне адсутных звестак у таможную дэкларацыю згодна з дзеючымі тарыфамі на паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў (http://www.belpost.by/tariff/international/mpofizz/).
Удакладненне адсутных звестак аб атрымальніку або таварах, якія перасылаюцца, з’яўляецца дадатковай паслугай. У выпадку непрадастаўлення інфармацыі, неабходнай для правядзення таможнага кантролю, адпраўленне па заканчэнні тэрміну захоўвання будзе вернута адпраўшчыку.
· Якая норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, што перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях, на таможную тэрыторыю Таможнага саюза?
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2014 г. № 360 «Аб перамяшчэнні праз таможную мяжу Таможнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання», устаноўлены нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, што перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях (МПА) на працягу каляндарнага месяца на адрас аднаго атрымальніка — фізічнай асобы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, адна фізічная асоба на працягу каляндарнага месяца можа атрымаць бяспошлінна МПА на суму, эквівалентную не больш чым 22 еўра і агульнай вагой не больш чым 10 кг.
Пры перавышэнні ўстаноўленых нормаў бяспошліннага ўвозу тавараў у МПА, якія паступаюць на працягу каляндарнага месяца на адрас адной фізічнай асобы, будуць падлягаць плаце таможныя пошліны, падаткі з разліку 30 працэнтаў ад таможнага кошту, але не менш чым 4 еўра за 1 кг.
· Чаму патрабуецца запаўненне формы ўдакладнення даных?
Згодна з патрабаваннямі Таможнага кодэкса Таможнага саюза аператар паштовай сувязі абавязаны ўсе міжнародныя паштовыя адпраўленні (далей — МПА) з таварным улажэннем, якія паступаюць ва ўстанову абмену, прад’яўляць таможным органам для правядзення таможнага кантролю.
У якасці таможнай дэкларацыі ў адносінах да тавараў, якія перамяшчаюцца ў МПА, таможным органам прымаюцца таможныя дэкларацыі CN 22, форма якіх устаноўлена актамі Сусветнага паштовага саюза. Дакументы, якія суправаджаюць міжнароднае паштовае адпраўленне, а таксама звесткі, указаныя на самім міжнародным паштовым адпраўленні, павінны ўтрымліваць у сукупнасці звесткі аб:
— атрымальніку тавараў (прозвішча, імя, імя па бацьку поўнасцю) і яго паштовы адрас;
— адпраўшчыку тавараў і яго адрасныя даныя;
— падрабязным найменні і колькасці тавараў;
— кошце тавараў і валюце ацэнкі.
У выпадку адсутнасці ўказанных вышэй звестак на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» з‘явіцца запіс «Для перадачы ў таможню неабходна ўдакладніць даныя». Адпраўшчыку/атрымальніку неабходна запоўніць на рускай (беларускай) мове «Форму для запаўнення» ўстаноўленага ўзору і скарэкціраваць адсутныя звесткі.
Звяртаем вашу ўвагу на прадастаўленне звестак у таможную дэкларацыю. Найменне ўлажэння ўказваецца падрабязна і ў поўным аб’ёме, запаўненне таможнай дэкларацыі інфармацыяй агульнага характару (падарунак, адзенне, рэчы) недапушчальнае. Таксама абавязковым з’яўляецца ўказанне агульнага кошту тавараў з указаннем наймення валюты.
· Чаму ў сістэме сачэння за паштовымі адпраўленнямі я не магу адсачыць міжнароднае паштовае адпраўленне з нумарам (LK )?
Адпраўленні, якія пачынаюцца на першыя дзве літары «LK», з’яўляюцца прыярытэтнымі адпраўленнямі пісьмовай карэспандэнцыі «1 класа» або адпраўленнямі «нарачным». Дадзеная паслуга з’яўляецца дадатковай факультатыўнай паслугай і прадастаўляецца толькі паміж краінамі, якія прынялі рашэнне прадастаўляць яе сваім кліентам (артыкул 13.3 Канвенцыі Сусветнага паштовага саюза).
Згодна з тэхналагічным працэсам апрацоўкі і перасылкі такіх адпраўленняў індывідуальны нумар ім прысвойваецца толькі пры прыёме ў краіне падачы, а іх далейшая перасылка паміж краінамі ажыццяўляецца аналагічна з тэхналогіяй для простых адпраўленняў, г. зн. без прыпіскі да суправаджальных дакументаў (накладным здачы).
Паколькі РУП «Белпошта» не аказвае кліентам паслугу «нарачным», аб чым было паведамлена ўсім краінам — членам Сусветнага паштовага саюза, апрацоўка і дастаўка такіх адпраўленняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца таксама без прыпіскі да суправаджальных дакументаў і праз абаненцкія паштовыя скрынкі.
Калі адпраўленне мае вялікія памеры і не можа быць апушчана ў паштовую скрынку, то ўручэнне ажыццяўляецца ў аддзяленні паштовай сувязі, а адрасату ў паштовую скрынку апускаецца паведамленне ф. ПС 22 аб паступленні на яго адрас простага адпраўлення.
Разам з тым, калі пры правядзенні таможнага кантролю супрацоўнікамі таможні налічваецца пошліна (падаткі) на таварнае ўлажэнне, якое перамяшчаецца ў МПА, то дадзенаму віду адпраўленняў прысвойваецца ўваходны нумар з першымі дзвюма літарамі «АО».
Да ведама даводзім, што на кожным этапе перасылкі рэгіструюцца і прыпісваюцца да суправаджальных дакументаў толькі рэгіструемыя (заказныя) адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, пісьмы з аб’яўленай цэннасцю, пасылкі і адпраўленні EMS.
· Чаму маё міжнароднае паштовае адпраўленне было вернута назад адпраўшчыку пасля таможнага надгляду?
Згодна з патрабаваннем артыкула 315 Таможнага кодэкса Таможнага саюза аператар паштовай сувязі абавязаны ўсе міжнародныя паштовыя адпраўленні з таварным улажэннем, якія паступаюць ва ўстанову міжнароднага паштовага абмену, перадаваць таможным органам для правядзення таможнага агляду і таможнага надгляду. Спосабы такога прад’яўлення вызначаюцца таможнымі органамі. Па выніках таможнага кантролю супрацоўнікам таможні прымаецца рашэнне аб выпуску або вяртанні адпраўлення. У большасці выпадкаў прычынай вяртання з’яўляецца наяўнасць у паштовым адпраўленні прадметаў, забароненых да ўвозу на тэрыторыю краіны. Пры вяртанні паштовага адпраўлення супрацоўнікамі РУП «Белпошта» на яго абалонку прымацоўваецца ярлык формы СN 15 з указаннем прычыны вяртання.
На сайце РУП «Белпошта» размешчаны Пералік «прадметаў забароненых, якія ўмоўна дапускаюцца да ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», а таксама Пералікі іншых краін.
Згодна з пунктам 3 артыкула 24 Сусветнай паштовай канвенцыі паштовыя службы не нясуць ніякай адказнасці за дзеянні і рашэнні, прынятыя таможнымі органамі ў адносінах да паштовых адпраўленняў, якія знаходзяцца пад таможным кантролем.
· Якія тэрміны апрацоўкі МПА?
Існуюць толькі паэтапныя кантрольныя тэрміны апрацоўкі паштовых адпраўленняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя кіраўніцтвам прадпрыемства. У адносінах да міжнародных паштовых адпраўленняў, якія ўтрымліваюць таварнае ўлажэнне, кантрольныя тэрміны могуць павялічвацца на тэрмін, неабходны для праходжання таможнага кантролю.
· Чаму мне не прадастаўляюць інфармацыю па міжнародным паштовым адпраўленні на імя жонкі (брата, сястры, бацькі, маці )?
У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона аб паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь усе аператары паштовай сувязі абавязаны забяспечваць захаванне тайны паштовай сувязі. Інфармацыя аб адрасных даных карыстальнікаў паслуг, аб паштовых адпраўленнях і іх (саставе) і іншыя паведамленні, могуць выдавацца толькі адпраўшчыкам або атрымальнікам.
· Чаму маё міжнароднае паштовае адпраўленне вернута, а мне аб гэтым не паведамілі?
Згодна з артыкулам 5 Канвенцыі Сусветнага паштовага саюза любое паштовае адпраўленне належыць адпраўшчыку да таго часу, пакуль яно не выдадзена адрасату. Паколькі адпраўленне не выпушчана ў свабодны абарот, прызначаныя аператары павінны ўказваць прычыну вяртання на ярлыку CN 15, які наклейваецца на абалонку адпраўлення.