Паслугі
Тарыфы

Грашовыя пераводы, пенсіі

·  Па якіх дакументах можна атрымаць грашовы перавод?

Пералік дакументаў:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • ваенны білет ваеннаслужачага тэрміновай службы;
  • вадзіцельскае пасведчанне;
  • пасведчанне аб рэгістрацыі хадайніцтва аб прадастаўленні статуса бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне аб прадастаўленні дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь (у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу).

· Да якой сумы выдаецца паштовы грашовы перавод без даверанасці паўналетняму члену сям’і?

Паштовыя грашовыя пераводы (акрамя паштовых грашовых пераводаў пенсій і дапамог) на суму да адной базавай велічыні могуць выдавацца без даверанасці адрасата паўналетняму члену яго сям’і пры прад’яўленні дакументаў, якія сведчаць яго асобу і пацвярджаюць роднасныя адносіны з адрасатам.


· Якая бярэцца плата пры перасылцы паштовага грашовага пераводу па Рэспубліцы Беларусь?

Плата за перасылку паштовых грашовых пераводаў складае 3% ад сумы паштовага грашовага пераводу (але не менш за 1 рубель).

Пры перасылцы паштовага грашовага пераводу сумай звыш 100,00 рублёў прадастаўляюцца скідкі.


· Што можна перасылаць у міжнародным заказным дробным пакеце?

У міжнародным заказным дробным пакеце могуць перасылацца ўлажэнні падарункавага характару, узоры тавараў і дакументы коштам да 30 разліковых адзінак Міжнароднага валютнага фонду (спецыяльнае права запазычання (СПЗ), якое выкарыстоўваецца як грашовая адзінка Сусветнага паштовага саюза). СПЗ — велічыня не пастаянная. Інфармацыю аб курсе СПЗ можна атрымаць па нумары 154. Вага міжнароднага заказнога дробнага пакета не павінна перавышаць 2 кг.


· Якая бярэцца плата пры перасылцы міжнароднага грашовага пераводу ў замежнай валюце?

Плата за перасылку міжнароднага грашовага пераводу, прынятага ў замежнай валюце, складае 8% ад сумы грашовага пераводу, але не менш чым 1,00 рубель.


· На які максімальны тэрмін можна аформіць даверанасць для атрымання паштовага грашовага пераводу?

Тэрмін дзеяння даверанасці на атрыманне паштовага грашовага пераводу не павінен перавышаць 3 гады. Пры атрыманні грашовых пераводаў з пенсіямі і дапамогамі тэрмін дзеяння даверанасці не павінен перавышаць адзін год.


· Ці можна адправіць паштовы грашовы перавод па Рэспубліцы Беларусь з паведамленнем аб атрыманні?

Паштовы грашовы перавод па Рэспубліцы Беларусь можна адправіць з паведамленнем простым, заказным або электронным.


· Ці можна адправіць паштовы грашовы перавод па Рэспубліцы Беларусь з аплачанай дастаўкай?

Паштовы грашовы перавод па Рэспубліцы Беларусь з аплачанай дастаўкай можна адправіць, акрамя пераводаў на адрас юрыдычных асоб, воінскіх часцей, інтэрнатаў, «Да запатрабавання», гасцініц, устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, на абанентныя паштовыя скрынкі, па месцы вучобы або работы адрасата.


· У якіх грашовых сродках фізічная асоба можа адправіць грашовы перавод за мяжу?

У замежнай валюце.


· Якімі грашовымі сродкамі выплачваюцца міжнародныя паштовыя грашовыя пераводы, якія паступілі ў Рэспубліку Беларусь?

Выплата грашовых сродкаў, якія паступаюць у Рэспубліку Беларусь па міжнародных паштовых грашовых пераводах, ажыццяўляецца ў беларускіх рублях. Выплата грашовых сродкаў па вяртаемых міжнародных паштовых грашовых пераводах, прынятых у замежнай валюце, ажыццяўляецца ў валюце, што выкарыстоўваецца пры прыёме вернутага міжнароднага паштовага грашовага пераводу.


· На які тэрмін можна аформіць даверанасць на атрыманне пенсіі (дапамогі)?

Даверанасці могуць выдавацца на:

  • месяц (разавая даверанасць на ажыццяўленне прадстаўніком канкрэтнага дзеяння — атрыманне пенсіі або дапамогі);
  • год (спецыяльная даверанасць на ажыццяўленне прадстаўніком некалькіх аднародных дзеянняў на працягу вызначанага часу — на атрыманне пенсіі або дапамогі);
  • тры гады (генеральная (агульная) даверанасць на ажыццяўленне прадстаўніком нявызначанага кола здзелак і іншых юрыдычна значных дзеянняў у дачыненні да ўсяго аб’ёму правоў даверніка. Пры гэтым у даверанасці павінна быць указана, што прадстаўнік мае права атрымаць пенсію або дапамогу).

· Ці можна асобе, якая з’яўляецца інвалідам па зроку, атрымліваць пенсію (дапамогу), прастаўляючы замест асабістага подпісу адбітак спецыяльнага штампа (факсіміле)?

Выкарыстанне факсіміле пры атрыманні грашовых сродкаў недапушчальнае. Замест атрымальніка па яго просьбе і ў яго прысутнасці ў дакуменце павінна распісацца іншая фізічная асоба (акрамя работнікаў арганізацый паштовай сувязі і органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне) з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і даных дакумента, які сведчыць яго асобу.


·Ці можна адправіць паштовы грашовы перавод па Рэспубліцы Беларусь з пісьмовым паведамленнем?

Можна. Пры адпраўцы паштовага грашовага пераводу з пісьмовым паведамленнем бярэцца плата за кожнае слова.


· Ці можна перасылаць у паштовых адпраўленнях беларускія рублі?

Перасылка беларускіх рублёў ажыццяўляецца толькі паштовымі грашовымі пераводамі.