Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Дастаўка міжнародных пасылак і адпраўленняў EMS

Новы сэрвіс — «SMS-паведамленне»

З 28 студзеня 2016 у межах г. Мінска ўведзены ў эксплуатацыю новы сэрвіс «SMS-паведамленне», мэтай якога з’яўляецца павышэнне якасці службы міжнародных паштовых пасылак.

Дзякуючы дадзенай паслузе адрасатам на нумары мабільных тэлефонаў, якія ўказаны адпраўшчыкам у суправаджальным адрасе на пасылку, з дапамогай перадачы SMS паведамляецца:

  • аб нумары (штрыхкодзе) пасылкі, якая паступіла на яго імя;
  • часавым перыядзе дастаўкі;
  • кантактных нумарах тэлефонаў участка цэнтральнай дастаўкі г. Мінска.

Атрымальнік можа перазваніць і скарэкціраваць час і дату дастаўкі. У выпадках, калі адрасат не перазвоніць, то адпраўленне перадаецца вадзіцелю для дастаўкі па адрасе на працягу часавага інтэрвалу, адзначанага ў "SMS-паведамленні".

Дастаўка міжнародных пасылак і адпраўленняў EMS ажыццяўляецца:

панядзелак-субота з 09.00 да 20.30

нядзеля і святочныя дні з 10.00 да 17.00.

Кантактныя тэлефоны ўчастка цэнтральнай дастаўкі:
(з 08.30 да 17.30, субота, нядзеля — выхадны)

+375 17 200-03-87

+375 17 285-06-63

Даведкі па тэлефоне 154, 8 9021017154.