Паслугі
Тарыфы

Уласны прыём грамадзян, юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў кiраўнiцтвам РУП «Белпошта»

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца кіраўніцтвам РУП «Белпошта» у адпаведнасці з графікам па адрасе: пр-т. Незалежнасці, д.10, 220050, г.Мінск.

Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Згодна з п.5 артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» службовыя асобы арганізацый, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі арганізацый, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

  • звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі гэтых арганізацый;
  • звароту ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
  • калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.


п/п

Пасада

прозвішча, імя, імя па бацьку

Час асабістага прыёму

(штомесяц)

кабінета

Тэлефоны

1.

Генеральны дырэктар

Юркевіч

Святлана Віктараўна

Першы аўторак:

15.00-20.00

326а

8 (017) 293-59-10

2.

Намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці

Драздовiч

Алена Васiльеўна

Другі аўторак:

15.00-20.00

334а

8 (017) 293-59-13

3.

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці

Трэці аўторак:

15.00.-20.00;

334б

8 (017) 293-59-13

4.

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях маёмасці, інвестыцыйнай палітыкі

Чацвёрты аўторак:

15.00-20.00

228а

8 (017) 293-59-16

5.

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях

Пяты аўторак

8.00-13.00

228б

8 (017) 293-59-16


Заўвага:
1. Пры адсутнасці генеральнага дырэктара прыём праводзіць намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці.

2. Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень.