Паслугі
Тарыфы

Вакансіі

  Сёння РУП “Белпошта”- гэта сучаснае, тэхналагічнае, прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца і выкарыстоўвае ў сваёй працы перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі і актыўна працуе над удасканаленнем і развіццём прадстаўляемых паслуг высокай якасці. Доўгія гады РУП “Белпошта” нязменна выконвае сваю галоўную місію — прадастаўляе паслугі паштовай сувязі насельніцтву, органам дзяржаўнага кіравання, прадпрыемствам і арганізацыям. “Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць” — дэвіз, па якім вось ужо больш за 20 гадоў працуе калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”. За гэтымі трыма словамі штодзённая карпатлівая і самаадданая праца ўсяго шматтысячнага калектыву прадпрыемства: паштальёнаў, аператараў, сартавальнікаў, вадзіцеляў, тэхнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў — усіх, для каго пошта стала часткай жыцця.

  Па традыцыі на пошце працуюць людзі, глыбока адданыя сваёй справе, прафесіяналы, гатовыя дапамагчы ў любой сітуацыі. Працоўныя дынастыі — гонар беларускай пошты, яго патэнцыял і перспектыва. Сёння на прадпрыемстве працуюць цэлыя дынастыі паштавікоў, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтай прафесіі. Тут створаны ўсе ўмовы для плённай працы і кар’ернага росту. Беларуская паштовая служба заўсёды гатова папоўніць свае шэрагі актыўнымі, мэтанакіраванымі, адказнымі і кваліфікаванымі спецыялістамі, якія імкнуцца да поспеху.

  Супрацоўнікам РУП “Белпошта” прадастаўляюцца сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам і Калектыўным дагаворам прадпрыемства, у рамках якога вызначаны асноўныя сацыяльныя гарантыі, льготы і кампенсацыі работнікаў. Работнікам прадпрыемства і іх сем’ям даецца магчымасць набыцця пуцёўкі са скідкай на аздараўленчай базе адпачынку “Дружба” РУП “Белпошта”, размешчанай у адным з экалагічна чыстых месцаў Мінскага раёна — недалёка ад вадасховішча. Сёння на базе адпачынку створана сучасная спартыўная інфраструктура для аматараў актыўнага адпачынку.

  На прадпрыемстве пастаянна арганізоўваюцца тэматычныя экскурсіі, паездкі выхаднога дня, праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства, мастацкай самадзейнасці, летнія і зімовыя спартакіяды, турыстычныя злёты.

  У мэтах стварэння ўмоў усебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, а таксама выхавання падрастаючага пакалення на аснове патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў у РУП “Белпошта” створана першасная арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” і першасная арганізацыя РУП “Белпошта” Ленінскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

  Кваліфікаваных, ініцыятыўных, нацэленых на інтэнсіўную якасную працу людзей запрашаем стаць часткай вялікай і дружнай каманды РУП “Белпошта”!