Паслугі
Тарыфы

Прафсаюзнае жыццё

Аб першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белпошта»

Першасная прафсаюзная арганізацыя РУП «Белпошта» з’яўляецца самай шматлікай прафсаюзнай арганізацыяй у галіне сувязі і па стане на 01.01.2016 года налічвае 105 першасных прафсаюзных арганізацый. З улікам пенсіянераў аб’ядноўвае 27172 членаў прафсаюза, у іх ліку: 21985 жанчын і 6397 работнікаў ва ўзросце да 31 года.

Першасная прафсаюзная арганізацыя РУП «Белпошта» ажыццяўляе абарону працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза і развівае сацыяльнае партнёрства з наймальнікам.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці прафсаюза з’яўляецца заключэнне калектыўнага дагавора і кантроль за выкананнем яго абавязацельстваў. У РУП «Белпошта» дзейнічае калектыўны дагавор, у якім устаноўлены дадатковыя кампенсацыі, гарантыі і ўзнагароджанні работнікам. Дае права правядзення культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай, спартыўнай работы, працы з моладдзю. Прадастаўляе магчымасць паляпшэння ўмоў для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў. Забяспечвае прававыя гарантыі дзейнасці прафкома і прафсаюзнага актыву і іншыя.

Вялікая ўвага наймальнікам і прафсаюзнай арганізацыяй надаецца рабоце з моладдзю.

Асноўная задача першаснай прафсаюзнай арганізацыі ў працы з моладдзю — накіраваць іх у патрэбнае рэчышча, так як сучасныя маладыя людзі поўныя энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў. Як паказвае практыка, прафсаюз — гэта неад’емная частка жыцця работнікаў і магчымасць фарміравання спрыяльных умоў для самарэалізацыі.

Ва ўсіх філіялах, на вытворчасці «Мінская пошта» створаны і функцыянуюць першасныя арганізацыі «БРСМ» і Саветы моладзі, якія ствараюць умовы для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу.

Для ўмацавання здароўя і здаровага ладу жыцця ў РУП «Белпошта» працуюць фізкультурна-аздараўленчыя секцыі: па валейболе, настольным тэнісе, шахматах, шашках, дартсе, міні-футболе, гіравым спорце і інш. Арганізавана наведванне басейнаў, маюцца пакоі з трэнажорамі.

Пад кіраўніцтвам прафсаюзных арганізацый і пры непасрэдным удзеле старшынь і членаў прафактыва праводзіцца вялікая культурна-масавая работа.

Арганізоўваюцца экскурсіі, набываюцца квіткі ў тэатры, музеі, на канцэрты розных выканаўцаў.

Праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, у якім актыўна ўдзельнічаюць члены прафсаюза. Гэта правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў да святаў, канцэртаў, аглядаў-конкурсаў, семінараў, форумаў, гульняў, старт-апаў, спартакіяд, турзлётаў і іншае.

У рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям» да пачатку навучальнага года са сродкаў прафсаюзнага бюджэту дзецям школьнага ўзросту з шматдзетных сем’яў і адзінокім маці аказваецца матэрыяльная дапамога.

Арганізавана наведванне дзіцячых інтэрнацкіх устаноў (дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў, дзіцячых сацыяльных прытулкаў, у якіх выхоўваюцца дзеці-сіроты, дзеці-інваліды і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў), аказана дапамога.

На балансе РУП «Белпошта» знаходзіцца база адпачынку «Дружба». Згодна калектыўнага дагавора пуцёўкі работнікам прадпрыемства, дзецям работнікаў да 18 гадоў, а таксама пенсіянерам у дамы адпачынку, якія ўваходзяць у сістэму прадпрыемства, вылучаюцца з аплатай у памеры 30% ад поўнага кошту пуцёўкі.

Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй «Белпошта» праводзіцца планамерная работа па актывізацыі працы і паляпшэнню інфармавання членаў прафсаюза пра сваю дзейнасць.

Вызваленымі старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый штомесяц праводзіцца асабісты прыём грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, штоквартальна ажыццяўляюцца выязныя прыёмы грамадзян у структурных падраздзяленнях РУП «Белпошта».

Першасная прафсаюзная арганізацыя РУП «Белпошта» стварае спрыяльныя ўмовы для задавальнення духоўных інтарэсаў, правядзення выхаваўчай, культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай работы сярод членаў прафсаюза для паляпшэння матэрыяльна-псіхалагічнага клімату ў працоўных калектывах.