Паслугі
Тарыфы

Палітыка ў галіне якасці і аховы працы


РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ЎНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА ПАШТОВАЙ СУВЯЗІ «БЕЛПОШТА»

ХУТКАСЦЬ

НАДЗЕЙНАСЦЬ

ДАСТУПНАСЦЬ


ПАЛІТЫКА

Ў ГАЛІНЕ ЯКАСЦІ І АХОВЫ ПРАЦЫ

Прадпрыемства ставіць мэтай аказанне паслуг паштовай сувязі з высокай якасцю, грунтуючыся на патрабаваннях спажыўцоў і павышэнні іх задаволенасці.

Дзейнасць прадпрыемства накіравана на:

аказанне паслуг паштовай сувязі на ўзроўні, які адпавядае патрабаванням эканомікі і задавольвае заканадаўчыя і іншыя абавязковыя патрабаванні;

забеспячэнне ўстойлівага фінансава-эканамічнага становішча прадпрыемства, рост дабрабыту работнікаў, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў;

удасканаленне паслуг, вытворчых працэсаў, прымяненне новых форм абслугоўвання на аснове інфармацыйных тэхналогій, рызыкаарыентаванага кіравання;

навучанне і павышэнне кваліфікацыі персаналу, матывацыю яго прадукцыйнай і якаснай працы;

стварэнне бяспечных умоў працы на працоўных месцах, зніжэнне рызык вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў;

пастаяннае павышэнне рэзультатыўнасці сістэм менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001-2015 і кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001 — 2009.

Усе работнікі прадпрыемства нясуць адказнасць за рэалізацыю дадзенай Палітыкі, забяспечваючы высокую якасць працы ў межах сваіх службовых абавязкаў.

Найвышэйшае кіраўніцтва прадпрыемства абавязваецца выконваць дадзеную Палітыку, выдзяляць для гэтага неабходныя рэсурсы.

Генеральны дырэктар                                       У. У.  Матусевіч