Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Леў Коласаў пра пошту

Лев Леонидович КОЛОСОВ

Аўтар гэтага ўнікальнага матэрыялу — адзін з самых вядомых беларускіх філатэлістаў Леў Леанідавіч КОЛАСАЎ. Шмат гадоў, пачынаючы з 1967 года, ён вёў у газеце "Вечерний Минск" рубрыку "Клуб коллекционеров “Находка”". За арганізацыю і шматгадовае кіраўніцтва клубам і ў сувязі з 250-м выпускам рубрыкі Леў Леанідавіч быў узнагароджаны пахвальнай граматай гэтай газеты.

Бацька Льва Коласава яшчэ ў 20-я гады збіраў маркі. Падчас вайны асноўная частка калекцыі знікла. А пасля вайны бацька перастаў займацца любімай справай і перадаў сыну ўсё, што засталося. Так быў пакладзены пачатак захапленню ўсяго яго жыцця. Гэта адбылося прыкладна ў 1946 годзе.

Коласаў — член Беларускага саюза журналістаў, член мастацкага савета Міністэрства сувязі і інфарматызацыі РБ, член Польскай акадэміі філатэлістыкі, старшыня Беларускага саюза філатэлістаў.

Леў Леанідавіч удзельнічаў у міжнародных, нацыянальных, гарадскіх і раённых выставах марак. Для таго, каб удзельнічаць у выставе, трэба стварыць спецыяльную калекцыю, папрацаваць над ёю. Вось, напрыклад, тэма: "Старонкі гісторыі Беларусі". Філатэліст з дапамогай марак не толькі беларускіх, але і польскіх, нямецкіх наглядна ўзнаўляе гісторыю нашай краіны. Леў Коласаў — начытаны і эрудзіраваны чалавек, ён з вялікім інтарэсам і задавальненнем распавядае пра сваю калекцыю. Філатэлісты збіраюць не толькі маркі, але і паштовыя штэмпелі, іх цікавіць гісторыя пошты. У Льва Коласава ў калекцыі ёсць штэмпелі, датаваныя XVIII стагоддзем.

 

Крыніца біяграфічнай даведкі — http://www.newsvm.com/

Асаблівы дзякуй рэдакцыі часопіса "Веснiк сувязі" за прадстаўлены матэрыял.