Паслугі
Тарыфы

Беларуская пошта 1995 - 2009 гг.

Новы перыяд у гісторыі беларускай пошты, адзначаны распрацоўкай і ўкараненнем шэрагу новых паслуг і сучасных тэхналогій, пачаўся ў 1995 годзе.

1996 год- распрацавана тэхналогія і ўкаранёна паслуга па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы факсімільных паведамленняў з пунктаў калектыўнага карыстання Бюрофакс. Укаранёны паслугі: прамая паштовая рэклама, ксеракапіраванне, рэалізацыя тавараў спажывецкага попыту і перыядычнага друку праз аддзяленні паштовай сувязі.

1997 год- укаранёна паслуга «Дастаўка кветак і падарункаў».

1998 год- укаранёна паслуга «Пісьмовае віншаванне ад Дзеда Мароза».

1999 год- пашыраны пералік паслуг страхавання, якія аказваюцца насельніцтву ў аддзяленнях паштовай сувязі.

2000 год- укаранёны новыя паслугі: прыём пісьмовай карэспандэнцыі 1 класа, камерцыйнай карэспандэнцыі з аплачаным адказам. Распрацоўваецца тэхналогія электроннага гандлю з выкарыстаннем інтэрнэту.

2001 год- пачалося аказанне асобных банкаўскіх паслуг у аддзяленнях паштовай сувязі, размешчаных у населеных пунктах, дзе адсутнічаюць аддзяленні ААТ «АСБ Беларусбанк».

2002 год- пачата рэалізацыя бланкаў строгай справаздачнасці суб'ектам гаспадарання рэспублікі.

2003 год- арганізавана перасылка электронных грашовых пераводаў па Беларусі, укаранёна паслуга па прыёме электронных плацяжоў на карысць аператараў сотавай рухомай сувязі. Значнай падзеяй гэтага перыяду стала падпісанне 15 снежня 2003 года Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі», які вызначыў прававыя, арганізацыйныя і эканамічныя асновы дзейнасці ў галіне паштовай сувязі. Зацвярджэнне дадзенага нарматыўна-прававога акта накіравана на забеспячэнне ўстойлівага і эфектыўнага функцыянавання паштовай сувязі нашай рэспублікі.

2004 год- РУП «Белпошта» стала афіцыйным дылерам «МТС», «Velcom», «БелСел». Адкрыты абмен міжнароднымі электроннымі грашовымі пераводамі, арганізавана абслугоўванне трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак. РУП «Белпошта» пачало прымаць удзел у пастаянным кантролі якасці міжнароднай службы, які праводзіцца ў рамках Міжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза з краінамі далёкага і блізкага замежжа.

З 1 студзеня 2004 г. усе раённыя вузлы паштовай сувязі перайшлі на безбалансавы метад вядзення бухгалтарскага ўліку. Дзейнасць падраздзяленняў стала празрыстай па ўсіх напрамках: расходаванню грашовых сродкаў па артыкулах затрат, вядзенню бухгалтарскага ўліку, расходаванню прыбытку, заключэнні дагавораў і г. д. У філіялах РУП «Белпошта» стала дзейнічаць адзіная ўліковая палітыка, адзіны план рахункаў і бухгалтарскія праводкі, сістэма ўліку паказчыкаў, разлік заработнай платы, адзінае праграмнае забеспячэнне як у галаўным падраздзяленні філіяла, так і ў раённых вузлах паштовай сувязі. Гэта дало магчымасць атрымаць любую неабходную для эфектыўнай дзейнасці прадпрыемства інфармацыю і ажыццяўляць далейшую аўтаматызацыю вытворчых працэсаў.

2005 год- пачата стварэнне сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў. Распрацавана і сертыфікавана сеткавая версія праграмнага забеспячэння для паштовых касавых тэрміналаў, якая дазваляе рэалізаваць прынцып «аднаго аперацыйнага вакна», у адпаведнасці з якім кліент у любым аддзяленні паштовай сувязі ў адным акенцы, у аднаго аператара, атрымаў магчымасць аплачваць камунальныя паслугі, электраэнергію, ажыццяўляць плацяжы за хатні і мабільны тэлефон. Пры гэтым сышла ў мінулае неабходнасць запаўняць DSC_0007.pngнекалькі квітанцый: кліенту дастаткова назваць прозвішча, імя, адрас, і аператар, знайшоўшы ў базе дадзеных асабовы рахунак кліента, паведаміць налічаную да аплаты суму.

Распрацавана новая фірменная ўпакоўка для паштовых адпраўленняў з гофракардону — лёгкая, зручная і эканамічная. Укараненне новых тэхналагічных рашэнняў дазволіла ажыццяўляць упакоўку паштовых адпраўленняў без прымянення сургучу і шпагату.

2006 год- распрацавана сістэма «Інтэрнэт-аплата» РУП «Белпошта», укаранёны праект «Сервер аплаты паслуг», які дазваляе праводзіць плацяжы ў рэжыме рэальнага часу, а таксама міжрэгіянальныя плацяжы. Усе плацяжы ў сістэме «Сервер аплаты паслуг» грунтуюцца на прынцыпе Адзінага Асабовага Рахунку (ААР). Атрыманы сертыфікат «срэбнага» ўзроўню ў Праграме кантролю і ацэнкі якасці працы кааператыва EMS. У 2006 г. усе абласныя і раённыя цэнтры нашай краіны былі ўключаны ў сістэму ААР. Пачата дастаўка міжнародных пасылак атрымальнікам на дом. Укаранёна паслуга «Тэрміновая пошта — прыём і ўручэнне паштовых адпраўленняў у офісах і дома па заяўках адпраўшчыкаў».

2007 год- РУП «Белпошта» працягвае развіваць банкаўскія паслугі на пошце на падставе дагавораў даручэння з рознымі банкамі. У шматлікіх аддзяленнях паштовай сувязі фізічныя асобы могуць аформіць і атрымаць крэдыты «Белгазпрамбанк» і «Пріорбанк». Укаранёна паслуга па прыёме, перадачы і ўручэнні адпраўленняў гібрыднай пошты netлicт. Створана ўнутрырэспубліканская сістэма сачэння за рэгiстраванымі паштовымі адпраўленнямі, якая дазваляе карыстальнікам паслуг пры дапамозе інтэрнэту ў рэальным рэжыме часу назіраць за праходжаннем паштовых адпраўленняў. Атрыманы сертыфікат у галіне кіравання якасцю міжнароднай паштовай службы Міжнароднага Бюро СПС узроўню А («залатога»).

2008 год- поўнасцю завершана аўтаматызацыя ўсіх аддзяленняў паштовай сувязі краіны. РУП «Белпошта» стала паўнапраўным членам Асацыяцыі еўрапейскіх паштовых аператараў «ПостЕвроп». У 2008 годзе РУП «Белпошта» была прысвоена ўзнагарода за лепшы праект Фонду кіравання якасцю службы «Праверка якасці пісьмовай карэспандэнцыі» з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў і праграмнага забеспячэння фірмы «Siemens».

DSC_0271.jpg2009 год- для набліжэння паслуг паштовай сувязі да самых аддаленых населеных пунктаў арганізавана і ўдасканальваецца сістэма падавання паслуг насельніцтву пры дапамозе вандроўных аддзяленняў паштовай сувязі з выкарыстаннем аўтамабільнага транспарту. Дадзеныя аддзяленні паштовай сувязі аказваюць як звыклы для насельніцтва пералік паслуг — прыём усіх відаў паштовых адпраўленняў, прыём падпіскі, выплата пенсій, прыём усіх відаў плацяжоў, так і новыя — з ужываннем сучасных інтэрнэт-тэхналогій. Укаранёна паслуга «Электронная марка».

Развіццё і ўкараненне аказваемых паслуг вядзецца планамерна на тэрыторыі ўсёй рэспублікі, пры гэтым, разумеючы велізарную значнасць Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гг., асаблівая ўвага надаецца аддзяленням паштовай сувязі, размешчаным на тэрыторыі аграгарадкоў, дзе ўжо сёння аказваюцца паслугі па прыёме плацяжоў з аператыўнай перадачай дадзеных, забяспечваецца доступ у інтэрнэт, ёсць магчымасць разліку з дапамогай банкаўскіх пластыкавых картак.

У 2009 г. РУП «Белпошта» ўдастоена «Залатой Літары» ў спецыяльнай намінацыі «Распаўсюджванне друку». Гэта прэстыжная ўзнагарода была ўручана Нацыянальнаму аператару паштовай сувязі ў рамках работы XIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі».

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены і паспяхова функцыянуюць 380 плацежна-даведачных тэрміналаў, у кожным з якіх можна:

  • правесці любы плацеж па прынцыпе Адзінага Асабовага Рахунку праз сістэму «Сервер аплаты паслуг» у рэжыме оn-line;4.jpg
  • аплаціць паслугі аператараў мабільнай сувязі;
  • аплаціць паслугі РУП «Белтэлекам» у рэжыме on-line;
  • аформіць і аплаціць заказ па падпісцы на перыядычныя выданні
  • правесці плацяжы ў кошт пагашэння банкаўскіх крэдытаў;
  • адправіць электронны грашовы перавод па Беларусі;
  • аплаціць заказ у інтэрнэт-магазіне РУП «Белпошта».

Інфармацыйна-пошукавая сістэма, усталяваная ў плацежна-даведачных тэрміналах, дазваляе ў мінімальныя тэрміны атрымаць неабходную інфармацыю па ўсіх паслугах, якія падаюцца беларускай паштовай службай.

Як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях паспяхова функцыянуе аўтаматызаваная сістэма сачэння, якая дазваляе атрымліваць дакладную інфармацыю пра шлях праходжання зарэгістраванага паштовага адпраўлення з моманту адпраўлення да моманту ўручэння ў рэжыме рэальнага часу.

Развіццё сеткі інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь і шырокае распаўсюджванне банкаўскіх пластыкавых картак абумоўлівае стварэнне новых інтэрнэт-тэхналогій, прапанаваных РУП «Белпошта. Інтэрнэт-сайт РУП «Белпошта» www.belpost.by стаў сапраўдным віртуальным аддзяленнем паштовай сувязі, у якім можна:

  • правесці любы плацеж па прынцыпе Адзінага Асабовага Рахунку;
  • падпісацца на перыядычныя выданні;
  • набыць у інтэрнэт-магазіне маркі, канверты, паштоўкі, а таксама тавары спажывецкага попыту.

У цяперашні час РУП «Белпошта» ўручаны наступныя сертыфікаты, якія сведчаць аб адпаведнасці якасці паслуг паштовай сувязі ў Беларусі сусветным стандартам:

1. Сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці СТБ ІСО 9001-2001, зарэгістраваны ў Дзяржаўнай сістэме Рэспублікі Беларусь;
2. Сертыфікат у галіне кіравання якасцю міжнароднай паштовай службы МБ СПС узроўню А ( «залатога»);
3. Сертыфікат «Срэбнага» ўзроўню ў праграме кантролю і ацэнкі якасці працы кааператыва EMS па выніках працы 2006 года.

РУП «Белпошта» не спыняецца на дасягнутым і, зыходзячы з вопыту іншых краін, намеціла асноўныя напрамкі развіцця паштовай сувязі, сярод якіх:

  • пашырэнне спектру аказваемых паслуг за кошт выкарыстання новых інтэрнэт-тэхналогій;
  • развіццё сістэмы карпаратыўнай лагістыкі;
  • укараненне сучасных метадаў абслугоўвання карпаратыўных кліентаў.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» выконвае сваю галоўную місію — падаванне паслуг паштовай сувязі для насельніцтва, органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, кіруючыся дэвізам «Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць». За гэтымі трыма словамі — строгае выкананне ўсіх стандартаў па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, бесперабойная работа тэхнікі і транспарту, укараненне і выкарыстанне новых тэхналогій. А яшчэ за гэтым дэвізам — штодзённая напружаная праца ўсяго шматтысячнага калектыву прадпрыемства — паштальёнаў, аператараў, сартавальнікаў, тэхнікаў, спецыялістаў і кіраўнікоў — усіх, для каго пошта стала часткай жыцця.