Мэтай дзейнасці РГА «Белая Русь» з’яўляецца садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь» РУП «Белпошта» ўтворана 8 студзеня 2008 года і аб’ядноўвае больш 200 чалавек, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, удзельнічаюць у грамадскім жыцці краіны, горада і прадпрыемства.
Асабліва запамінальнымі з’яўляюцца акцыі «“Белая Русь” — з любоўю да дзяцей», «“Белая Русь” — ветэранам», «У школу з добрым сэрцам», «“Белая Русь” — за бяспеку дзяцей на дарозе», «“Белая Русь” упрыгожвае Беларусь», «“Белая Русь” — за здаровы лад жыцця», «“Белая Русь” — з любоўю да Радзімы», «Грамадзянская пазіцыя», «100 падарункаў ад “Белай Русі”», «Мы, грамадзяне Беларусі» і іншыя.
Стаў традыцыяй удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, мітынгах і ўскладаннях вянкоў.
Члены пярвічнай арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у развіцці прадпрыемства, садзейнічаюць павышэнню яго іміджу і падтрыманню актыўнай грамадзянскай пазіцыі шляхам правядзення акцый па дабрачыннай падпісцы на адрас дзяцей з дзіцячых дамоў «Падары дзіцяці радасць», «Дзень посткросера», якая дапамагае расказаць аб славутасцях Беларусі ва ўсім свеце, «Павіншуем маму разам!» і інш.
Узаемадзеянне з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі адбываецца праз удзел членаў РГА «Белая Русь» у мерапрыемствах, якія праводзяцца пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй, ГА «БРСМ», Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.
Інфармаванне аб дзейнасці РГА «Белая Русь» і пярвічнай арганізацыі РУП «Белпошта» ажыццяўляецца з дапамогай афіцыйных сайтаў РГА «Белая Русь», РУП «Белпошта» і груп, створаных у сацыяльных сетках.
Калі вы падзяляеце Праграму РГА «Белая Русь» і прызнаяце яго Статут, неабыякавы да лёсу нашай Радзімы і жадаеце прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны — Вы можаце стаць членам «Белай Русі». Каб уступіць у РГА «Белая Русь», неабходна звярнуцца да старшыні пярвічнай арганізацыі Таццяны Калінінай у каб.312 (паштамт), па тэл. 226 03 44 або e-mail: kalinina@belpost.by.