Паслугі
Тарыфы

Як стаць карпаратыўным кліентам

Юрыдычным асобам (прапановы для бізнесу)

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» мае працяглую гісторыю адносін з найбуйнейшымі прадпрыемствамі рэспублікі, забяспечваючы карпаратыўным кліентам індывідуальны падыход і найвышэйшую якасць абслугоўвання. У гэтых мэтах створаны спецыяльныя падраздзяленнi «Бізнес-пошта», дзе ажыццяўляецца абслугоўванне толькі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прадпрыемства прапануе сваім кліентам поўны пералік паштовых і няпрофільных паслуг: перасылку дакументаў і тавараў, прыём і ўручэнне адпраўленняў паштовым кур'ерам не выходзячы з офіса, дастаўку і ўручэнне пісьмовай карэспандэнцыі і друкаваных СМІ ў офіс, размешчаных вышэй / ніжэй першага паверха будынка, рассылку рэкламна-інфармацыйнага матэрыялу, рэалізацыю тавараў у аддзяленнях паштовай сувязі, праз каталогі і Інтэрнэт-краму, размяшчэнне рэкламнага матэрыялу ў аб'ектах паштовай сувязі, рэалізацыю паштовай прадукцыі, прыём і перасылку пасылак з замовамі на бытавое абслугоўванне ў аддзяленнях паштовай сувязі абласных філіялаў і многае іншае.

Сістэма ўзаемаадносінаў прадпрыемства з карпаратыўнымі кліентамі будуецца на аснове ўзаемавыгаднага партнёрства і супрацоўніцтва, што дазваляе забяспечыць комплекснае абслугоўванне з улікам індывідуальных асаблівасцяў кожнага кліента.

Карпаратыўным кліентам:

• Як плаціць

• Пакрокавая інструкцыя працы з поштай у рамках дагавора

• Тыпавая форма дагавора

• Выбар месца здачы паштовых адпраўленняў

• Мытнае афармленне

• Праца з прэтэнзіямі

• Інфармацыйныя тэхналогіі

• Дагаворы, спецыфікацыі, акты і інш.

Рашэнні для бізнесу:

• Паштовыя паслугі

• Электронныя паслугі

• Рэкламныя паслугі

• Онлайн-сэрвісы

• Супрацоўніцтва з Інтэрнэт-крамай РУП «Белпошта»

Іншыя паслугi:

• Арэнда памяшканняў

• Перавозка і дастаўка тавараў (грузаў)

• Паслугі выпрабавальнага цэнтра

Звяртаем Вашу ўвагу, аплата за паслугі для юрыдычных асоб ажыццяўляецца па безнаяўнаму разліку (Пастанова праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2011 г. № 107).