Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Структурныя падраздзяленні апарата кіравання РУП "Белпошта

Назва падраздзялення

Пытанні, якія курыруюць

Упраўленне бухгалтарскага ўліку і фінансавага кантролю

Арганізацыя бухгалтарскага ўліку і фінансавага кантролю прадпрыемства.

Юрыдычны аддзел

Прававое забеспячэнне дзейнасці прадпрыемства. Дагаворна-прававая, прэтэнзійна-іскавая работа на прадпрыемстве. Абарона маёмасных правоў і законных інтарэсаў прадпрыемства.

Кантрольна-рэвізійны аддзел

Кантроль за выкананнем структурнымі падраздзяленнямі РУП “Белпошта” патрабаванняў заканадаўства ў галіне фінансава-гаспадарчай і прававой дзейнасці, захаванасці і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці; кантроль за мэтазгоднасцю і эфектыўнасцю выкарыстання ўласных сродкаў, а таксама сродкаў, якія выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту.

Упраўленне па рабоце з персаналам

Арганізацыя работы па камплектаванні прадпрыемства кадрамі. Арганізацыя работы па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў. Кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства і працоўнай дысцыпліны ў структурных падраздзяленнях.

Аддзел працы і заработнай платы

Пытанні аплаты і нармавання працы.

Спецсектар

Арганізацыя абароны дзяржаўных інтарэсаў. Арганізацыя мерапрыемстваў па абароне ад надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароне і забеспячэнні пажарнай бяспекі.

Выдавецкі цэнтр «Марка»

Падрыхтоўка да выдання ДЗПА, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі; забеспячэнне насельніцтва паштовай прадукцыяй; арганізацыя экспарту паштовай прадукцыі.

Упраўленне тэхналагічнага забеспячэння, эксплуатацыі

Арганізацыя аказання паслуг паштовай сувязі, фінансавых і іншых няпрофільных паслуг. Забеспячэнне захаванасці ўнутраных і міжнародных паштовых адпраўленняў i грашовых сум.

Аддзел лагістыкі

Арганізацыя лагістычнай сеткі прадпрыемства, аказання паслуг: унутраная паскораная пошта, 1 клас, перасылка сумак і пачкаў, перавозка міжнародных пасылак у спрошчанай упакоўцы. Апрацоўка ўваходных міжнародных паштовых адпраўленняў, якія перасылаюцца пры дапамозе паветранага транспарту, ва ўстанове міжнароднага паштовага абмену.

Аддзел міжнародных разлікаў

Арганізацыя ўзаемаразлікаў па міжнародным паштовым абмене.

Упраўленне распаўсюджвання друкаваных СМІ

Арганізацыя прыёму падпіскі на друкаваныя СМІ. Арганізацыя экспарту беларускіх друкаваных СМІ. Закупкі замежных друкаваных СМІ для распаўсюджвання па падпісцы ў РБ.

Упраўленне менеджменту якасці

Распрацоўка і вядзенне дакументаў сістэмы менеджменту якасці на аснове СТБ ISO 9001; аказанне інфармацыйна-даведачных паслуг.

Упраўленне маркетынгу і прадаж


Упраўленне эканамічнага аналізу і планавання

Фарміраванне адзінай эканамічнай палітыкі прадпрыемства, эканамічнае планаванне, аналіз эканамічнага стану, кантроль за выкананнем прагнозных паказчыкаў. Правядзенне тарыфнай палітыкі.

Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Забеспячэнне прадпрыемства неабходнымі матэрыяльнымі рэсурсамі.

Аддзел дзяржаўнай маёмасці

Кіраванне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю.

Сектар па ахове працы

Пытанні аховы працы: навучанне і праверка ведаў па ахове працы, кантроль за станам аховы працы ў падраздзяленнях прадпрыемства, расследаванне няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій

Праектаванне, распрацоўка і развіццё аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм прадпрыемства. Тэхнічнае суправаджэнне і тэхнічная падтрымка аўтаматызаваных сістэм. Узаемадзеянне з іншымі арганізацыямі па пытаннях развіцця паслуг паштовай сувязі на аснове інфармацыйных тэхналогій.

Упраўленне інфраструктурнага развіцця

Арганізацыя працэсаў сеткавага ўзаемадзеяння пры распрацоўцы, укараненні і суправаджэнні аўтаматызаваных сістэм і сучасных тэхнічных сродкаў у РУП «Белпошта». Каардынацыя працы сістэм, сервернага абсталявання, лакальных і размеркавальных сетак. Фарміраванне і рэалізацыя планаў тэхнічнага пераўзбраення РУП «Белпошта», стратэгічных праектаў развіцця інфраструктуры прадпрыемства.

 

Тэхнічнае упраўленне


Упраўленне капітальнага будаўніцтва і інвестыцый

Арганізацыя і кіраванне будаўніцтвам, рэканструкцыяй, капітальным і бягучым рамонтам аб’ектаў паштовай сувязі. Арганізацыя планавання і засваення інвестыцый, каардынацыя выканання інвестыцыйных праектаў.

Аддзел галоўнага энергетыка

Арганізацыя бяспечнай эксплуатацыі электраўстановак, установак, якія выкарыстоўваюць цеплыню, кацельных установак, электрычных і цеплавых сетак, сістэм вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, сістэм водазабеспячэння аб’ектаў РУП “Белпошта”. Нармаванне і ўлік паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія спажываюцца, і кантроль за іх рацыянальным выкарыстаннем.

Аддзел сацыяльнага развіцця і гаспадарчага забеспячэння

Гаспадарчае забеспячэнне, улік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, заключэнне дагавораў спонсарскай дапамогі.

 

Сектар
знешніх сувязей

Ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па арганізацыі і развіцці міжнароднай дзейнасці прадпрыемства ў галіне паштовай сувязі, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з назначанымі аператарамі СПС, краінамі-членамі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі, Асацыяцыі ПостЕўроп і замежнымі краінамі

Упраўленне міжнароднай пошты

Забеспячэнне на тэрыторыі краіны бесперабойнай работы аб’ектаў паштовай сувязі па аказанні паслуг па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы ўсіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў (акрамя EMS)

Аддзел рэалізацыі

Арганізацыя рэалізацыі друкаваных СМІ, тавараў спажывецкага попыту, латарэйных білетаў.

Аддзел інтэрнэт-гандлю

Арганізацыя рознічнага гандлю па ўзорах таварамі спажывецкага попыту, маркіраванай, немаркіраванай і філатэлістычнай прадукцыяй праз Інтэрнэт-магазін РУП «Белпошта», у тым ліку з выкарыстаннем паслуг паштовай сувязі.

Упраўленне бяспекі паштовай сувязі