РУП «Белпошта» прапануе юрыдычным асобам паслугу БРУСП "Белдзяржстрах" па заключэнні і прадаўжэнні дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, афармленні другой паловы страхавога ўзносу. Паслуга аказваецца ў наступных аддзяленнях паштовай сувязі:
Бізнес-пошта (г. Жодзіна)  | пр-т Міра, д.9, 222161, г. Жодзіна  | 
Бізнес-пошта (г. Барысаў)  | вул.Труда, д.5, 222515, г.Барысаў  | 
Бізнес-пошта (г.Дзяржынск)  | вул.Таўстога, д.4, 222712, г.Дзяржынск  | 
АПС-1 Мінскага АЦПС (г. Мінск)  | вул.Сурганава,78, 223015, г.Мінск  | 
Бізнес-пошта (г. Слуцк)  | вул.М.Багдановіча, д.2, 223609, г. Слуцк  | 
Бізнес-пошта (г. Салігорск)  | вул. Казлова,д. 31, 223707, г. Салігорск  | 
Для атрымання паслугі неабходна звярнуцца ў выдзелены аб'ект паштовай сувязі і падаць наступныя дакументы:
Пасля таго, як будзе аформлена заява, работнікам будзе выстаўлены рахунак-фактура для аплаты паслугі.
Заключэнне дагавора страхавання будзе праведзена на наступны дзень, пасля паступлення грашовых сродкаў на разліковы рахунак падраздзялення РУП "Белпошта". Пры звароце ў аб'ект паштовай сувязі неабходна прадставіць копію плацежнага даручэння альбо паведаміць работніку аб'екта паштовай сувязі дату і нумар плацежнага даручэння.
У пацверджанне заключэння дагавора будзе выдадзена страхавое пасведчанне і квітанцыя аб аказанні паслугі.
Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся па кансультацыю па тэлефоне 8 (017) 361-85-95.