Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Прамая паштовая рэклама

Паслуга “Прамая паштовая рэклама” дапаможа вам знайсці новых кліентаў, падтрымаць і палепшыць адносіны з партнёрамі па бізнесе, данесці інфармацыю да кожнай паштовай скрынкі жыхара Рэспублікі Беларусь, павялічыць пазнавальнасць брэнда і інш.

Дадзеная паслуга ўключае ў сябе:

  • адрасную рассылку матэрыялаў (пісем, паведамленняў, рахункаў, каталогаў і іншай інфармацыі) па паштовых скрынках пэўнай групы асоб-спажыўцоў або магчымых дзелавых партнёраў.
  • бязадрасную рассылку матэрыялаў (лістовак, буклетаў, флаераў, брашур, рэкламы і іншай інфармацыі) па паштовых скрынках у пад’ездах шматпавярховых жылых дамоў і прыватнага сектара. Кошт за 1 лістоўку ад 1 беларускай капейкі* у залежнасці ад тыражу;
  • мясцовую рассылку матэрыялаў (лістовак, буклетаў, флаераў, брашур, рэкламы і іншай інфармацыі) па паштовых скрынках у межах пэўнай тэрыторыі, абмежаванай адной або некалькімі вуліцамі, адным або некалькімі кварталамі населенага пункта. Кошт за 1 лістоўку 0,021 беларускіх рублёў*

Перавагі распаўсюджвання па паштовых скрынках матэрыялаў праз РУП “Белпошта”:

  • рассылка па ўсёй Рэспубліцы Беларусь;
  • уласная ўнікальная база пра колькасць паштовых скрынак;
  • падбор адрасоў для рассылкі;
  • кароткія тэрміны рассылкі;
  • гібкая сістэма скідак.
Па пытаннях супрацоўніцтва звяртайцеся:

Нашы кантактныя тэлефоны: 80222 64-29-45; 80222 64-54-00
Наш электронны адрас: DenisovaSM@mogilev.belpost.by