Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Па дарозе

РУП "Белпошта" аказвае паслугу для насельніцтва "Па дарозе".

Вам трэба тэрмінова перадаць дакументы? Вы пакінулі нешта важнае дома або ў сяброў? Хочаце перадаць падарунак сваякам і блізкім? З дапамогай паслугі "Па дарозе" РУП "Белпошта" даставіць Вашу пасылку ў найкарацейшыя тэрміны!

Паслуга "Па дарозе" аказваецца толькі фізічным асобам. Выдача пасылак праводзіцца ў вылучаных аб'ектах паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь. Прыём пасылак у г. Гомелі ажыццяўляецца ў аддзяленні паштовай сувязі № 44 (вул. Курчатава, 2). Таксама скарыстаць дадзеную паслугу магчыма не выходзячы з дома. У г. Гомелі аформіць заяўку можна па тэлефонах: +375 232-33-44-33.

Паслуга "Па дарозе" аказваецца па даступных тарыфах.