Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Даведка аб новай паслузе

РУП «Белпошта» ўдасканальвае і пашырае пералік дзелавых прапаноў для карпаратыўных кліентаў, ўкараняе сучасныя паслугі і метады абслугоўвання. Сёння прадпрыемства прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам выгадныя рашэнні.


Новыя опцыі і зніжкі для інтэрнэт-крам!
Прыярытэтнай задачай РУП «Белпошта» з'яўляецца прадастаўленне сегменту E-commerce аптымальных рашэнняў па дастаўцы заказаў інтэрнэт-крам у любую кропку Беларусі, якія дазваляюць пашырыць геаграфію продажаў і забяспечыць максімальны ахоп кліентаў.
Мы пастаянна працуем над развіццём пакетных прапаноў «Е-commerce», ўкараняем зручныя опцыі і тарыфныя планы, прапануем: 
— сэрвіс «Аплата атрымальнікам» — адпраўка дакументаў, тавараў і грузаў у адрас фізічных асоб без аплаты за дастаўку — абавязацельствы па аплаце ўзнагароджання РУП «Белпошта» за дастаўку ўскладаюцца на атрымальніка;
— тарыфны план для перасылкі «лёгкіх» тавараў да 1 кг;  — паслугу «МАХ» — перавозка і дастаўка тавараў / грузаў звыш 30 кг па ўсёй Беларусі не менш за 5 раз у тыдзень у самыя кароткія тэрміны;
— зніжку 10% на пакеты паслуг «Стандарт» і «Эліт» (у першыя тры месяцы абслугоўвання з моманту заключэння дагавора).



Адпраўленні "МАХ" па ўсёй Беларусі!

РУП «Белпошта» прапануе кліентам новую паслугу «МАХ» па перавозцы і дастаўцы тавараў і грузаў звыш 30 кг 5 раз у тыдзень у любы населены пункт Рэспублікі Беларусь.

Гранічныя тэрміны перасылкі і дастаўкі: Дзень + 2 у межах вобласці і г. Гомеля, Дзень + 3 па тэрыторыі краіны (без уліку выходных дзён).

Скарыстаць паслугу «МАХ» могуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі (інтэрнэт-крамы, гандлёвыя кампаніі і інш.) і фізічныя асобы.

Прасачыць шлях тавару / грузу можна на сайце www.belpost.by

Да перавозкі / дастаўцы не прымаюцца небяспечныя грузы і іншыя прадметы і рэчывы, для перавозкі якіх неабходна атрыманне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў г. Гомелi 8-0232-79-69-72 або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 154.